ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:42
Успомніць усіх пайменна: ў Навалукомлі прайшлі мітынг, а пасля – канцэртная праграма, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэнацыяналістаў

Традыцыйна галоўныя словы былі сказаны ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, які ў горадзе энергетыкаў устаноўлены на плошчы ля палаца культуры. Сюды запрасілі не толькі тых, хто выконваў воінскі абавязак у Афганістане, іншых замежных краінах, але і моладзь, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці. Каб аддаць даніну памяці тым, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, хто наладжваў нармальнае жыццё на афганскай зямлі, хто губляў у гарах сваіх таварышаў, а таксама адзначыць вялікую сілу духа ўсіх тых, хто чакаў дадому сваіх дзяцей, бацькоў, мужоў і братоў.

   Падзяку тым воінам-інтэрнацыяналістам, якія сёння знаходзяцца з намі,  працягваюць працаваць на карысць нашага рэгіёну, займаецюцца патрыятычным выхаваннем маладога пакалення, выказалі страшыня Навалукомльскага гарвыканкама Віталь Фадзееў, кіраўнік Чашніцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Пётр Даніловіч. А вянкі і кветкі, якія ўсклалі да помніка, сталі яшчэ адным пацвярджэннем пра тое, што памяць пра тыя падзеі трыццаці аднагадовай даўнасці жывая.

   Працягам мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятнай даты, стаў канцэрт, які падрыхтавалі творчыя калектывы Палаца культуры. Пачаўся ен з урачыстага: старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Косаў ўручыў воінам-інтэрнацыяналістам Ганаровыя граматы райвыканкама, райсавета, Падзякі старшыні райвыканкама. Словы падзякі галоўным героям дня выказалі ваенны камісар Чашніцкага раёна Ігар Палубінскі, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Крысціна Казлова. Кіраўнік раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Андрэй Савельеў ўручыў Прывітальны адрас і нагрудны знак старшыні Чашніцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Пятру Даніловічу.

Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 16 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0