ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 13

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:13
Ужо на наступным тыдні ў раёне шырока адзначаць Дзень Перамогі

Ужо на наступным тыдні ў раёне шырока адзначаць Дзень Перамогі. Да гэтай значнай даты падрыхтаваны шэрг мерапрыемстваў, некаторыя з якіх ужо пачаліся. Так, 2 мая адбыўся велапрабег “Дзякуй салдатам Перамогі, за тое, што не ведалі вайны”, удзел у якім традыцыйна ўзяла моладзь. Сёння стартуе яшчэ адзін велапрабег, які фінішыруе на мемарыяльным комплексе “Прарыў” Ушацкага раёна. Да 9 мая пройдуць віншаванні ветэранаў на даму. 6 мая ў сёмы раз на месцы былой діслакацыі партызанскага атраду ля вёскі Васькаўшчына моладзь, прадстаўнікоў старэйшага пакалення збярэ раённы адкрыты фестываль патрыятычнай песні “Песні – частка тваёй душы”. Ну а Дзень Перамогі 9 мая на Чашніччыне ў 10 гадзін пачнецца мітынгам у вёсцы Старыя Лаўкі. У райцэнтры такому ж мітынгу будзе папярэднічаць шэсце ў рамках акцыі “Беларусь памятае”. Яно стартуе ў 11.40 з плошчы каля райвыканкама. У 12 гадзін ля помніка воінам-вызваліцелям адбудзецца мітынг, пасля якога пройдзе легкаатлетычная эстафета. У 13 гадзін усіх жадаючых чакаюць у скверы каля райвыканкама, дзе выступіць аркестр народных інструментаў Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў. У 13.30 пачнецца святочная праграма “Даўно скончылася вайна”. На працягу свята будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, выставы, гандаль. А завершацца святочныя мерапрыемствы дыскатэкай.

Категория: АФИША | Просмотров: 13 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0