ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:07
ВЫБОРЫ -2019

Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна патлумачыла, што перадвыбарная агітацыя пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Так, іх вылучэнне завяршаецца 7 кастрычніка, на рэгістрацыю адводзіцца дзесяць дзён. Гэта значыць, перадвыбарная агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка. Калі кандыдата зарэгіструюць раней за гэты тэрмін, то ён зможа прыступіць да агітацыі. "Але ўсё роўна гэта сярэдзіна кастрычніка", - дадала кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына падзялілася чаканнямі ад перадвыбарчай агітацыі, падкрэсліўшы, што толькі ад кандыдатаў у дэпутаты залежыць, наколькі гэты этап будзе запамінальным. "Калі кандыдаты выкарыстоўваюць хоць бы ўсё тое, што ім бясплатна дае дзяржава (выступы ў газетах, на тэлебачанні, удзел у тэледэбатах), то ўжо гэта будзе дастаткова ажыўлена", - лічыць старшыня ЦВК. Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - 7 лістапада.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 14 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0