ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

По каким вопросам Вы чаще всего обращаетесь к услугам юриста?
Голосов: 4

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:20
ВЫБОРЫ -2019

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Віцебскай вобласці абраныя 7 лістапада на сумесным пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню. Сенатараў абіралі шляхам тайнага галасавання, у якім прыняў удзел 621 дэпутат, паведамляе БЕЛТА. Удзельнікі пасяджэння заслухалі праграмы кожнага кандыдата. Ўсе вылучаныя кандыдатуры былі падтрыманы. У выніку абраныя восем членаў Савета Рэспублікі: начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрый Дзяркач, дырэктар рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Алена Панцюхова, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта Анатоль Шчасны, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, дырэктар полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава Таццяна Полушкіна, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" Алег Жынгель, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў. Па словах старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева, новаабраны сенатары ўяўляюць ўсе сферы народна-гаспадарчага комплексу. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў нагадаў пра важнасць актыўнай працы. "Вас абралі таму, што вы лепшыя з лепшых. Мы чакаем ад вас актыўных праяў не толькі па сцвярджэнні законаў, над якімі вы будзеце працаваць у адпаведных камісіях, але і па паляпшэнню жыцця нашага народа ў цэлым, нашай Віцебшчыны. А каб працаваць плённа, трэба як мага часцей сустракацца з людзьмі. там - праблемы, там будуць ставіцца задачы ", - падкрэсліў губернатар.

Категория: ВЫБОРЫ - 2019 | Просмотров: 12 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0