ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО





100 лет БССР
клуб юных журналистов


ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 6

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


07:47
ў Навалукомльскім Палацы культуры 1 чэрвеня прайшоў ужо традыцыйны раённы адкрыты фестываль харэаграфічнага мастацтва “Танцуе лета”

Удзел у ім на гэты раз прыняў 21 калектыў. Ну а вынікі яго такія. У намінацыі "Народна-сцэнічны танец, народна-стылізаваны танец" пераможцамі сталі:

харэаграфічны калектыў Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Рябушева А.Г.) з танцам "Пёрка" - дыплом 1 ступені; дзіцячы харэаграфічны ансамбль "Вясёлка" (кіраўнік - Цярэшка С.А.) з танцам "Балалаечка" - дыплом 2 ступені; дзіцячы харэаграфічны ансамбль "Вясёлка" (кіраўнік - Цярэшка С.А.) з танцам "Дзеўка па садзе хадзіла" - дыплом 3 ступені. У намінацыі "Сучасныя напрамкі харэаграфіі" пераможцамі сталі харэаграфічны калектыў Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў з танцам "Джаст дэнс" (кіраўнік Жукава В.А.) і харэаграфічны калектыў "Рытм" (кіраўнік Армянцева Н.А.) з танцам "Стыхія агню" - дыплом 1 ступені. Дыплом другой ступені атрымалі харэаграфічны калектыў "Рытм" (кіраўнік Армянцева Н.А.) з танцам "Смурфики" і студыя сучаснага танца "Мікс" (кіраўнік Бутэр А.) з танцам "Рабаванне стагоддзя". Дыплом трэцяй ступені атрымалі харэаграфічны калектыў "Рытм" (кіраўнік Армянцева Н.А.) з танцам "Баю-бай" і дзіцячы харэаграфічны ансамбль "Вясёлка" (кіраўнік Цярэшка С.А.) з танцам "Дом на гары". У намінацыі "Сучасныя напрамкі харэаграфіі" у старэйшай узроставай групе месцы размеркаваліся наступным чынам: Дыплом 1 ступені - Дзямідчык Яна; Дыплом 2 ступені - група сучаснага танца "Мікс" (кіраўнік Бутэр А.); Дыплом 3 ступені - група эстраднага танца "Лонж" (кіраўнік Карпава Ж.Э.). Спецыяльны прыз "Лепшы харэограф" атрымалі кіраўнік харэаграфічнага калектыву "Рытм" Армянцева Н.А і кіраўнік харэаграфічнага калектыву Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў Жукава В.А.

Гран-пры ўдастоены харэаграфічны калектыў "Рытм" (кіраўнік Армянцева Н.А.) з танцам "Кветкавы бум".

Категория: ОБЩЕСТВО | Просмотров: 10 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0