ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Голосов: 24

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:10
З 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага –дзеці!”

Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе: з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага –дзеці!”.

Яно пачнецца напярэдадні новага навучальнага года з мэтай прыцягнення ўсеагульнай увагі да дзіцячай бяспекі на дарозе, прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна- транспартнага траўматыўзму.

У гэтыя дні абавязковы рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным бліжнім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі для таго, каб прыцягнуць увагу дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Бацькі павінны штодзень напамінаць дзецям і падлеткам правілы бяспекі на вуліцы і кантраляваць іх выкананне.

Вадзіцелям , якія ўпраўляюць транспартнымі сродкамі, патрэбна праяўляць асаблівую ўвагу каля населеных пунктаў, на дваровых тэрыторыях, пры праездзе пешаходных пераходаў і скрыжаванняў.

Яшчэ адна інфармацыя ад дзяржаўтаінспекцыі. З 24 па 26 жніўня ў Віцебскай вобласці супрацоўнікамі ДАІ праводзяцца прафілактычныя

адпрацоўкі дарог. Галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца папярэджанне парушэнняў скарасных рэжымаў і правілаў обгону.

Категория: ТЕРРИТОРИЯ БЕЗОПАСНОСТИ | Просмотров: 45 | Добавил: glyuk12345 | Рейтинг: 0.0/0