+375 2133 61403
ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО

Редакция радиопрограммы

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

КАТЕГОРИИ РАЗДЕЛА

    

КАЛЕНДАРЬ

АКТУАЛЬНО


ГОД НАУКИ
клуб юных журналистов
ВЫБОРЫ 2018

ОПРОС

Пошли бы вы добровольцем на войну?
Всего ответов: 5

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » Видео » Видео


Свята Перамянення Пана у Чашнiках

Просмотры: 1 Добавил: glyuk12345 glyuk12345 
Описание материала:

Свята адбылося ў суботу, 5 жніўня.
Гэта быў першы парафіяльны фэст, які ў якасці пробашча парафіі арганізаваў ксёндз Мікалай Ліпскі. Да гэтага ксёндз Мікалай дзесяць гадоў адпрацаваў у Лучаі Пастаўскага дэканату, і лучайскія фэсты былі вядомыя практычна ва ўсёй Беларусі.
На ўрачыстасць прыехалі чатыры святары: Валерый Орсік з Оршы, Віталь Галец з Ушачаў, Віталь Янкевіч з Талачына і Аляксандр Півавар з Бешанковічаў.
Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Валерый Орсік, слова да вернікаў прамовіў ксёндз Віталь Янкевіч.
Святар распавёў пра традыцыю святкавання ўрачыстасці Перамянення Пана. Гэта свята асаблівым чынам адзначалася ва ўсходніх цэрквах, а ў заходніх стала адзначацца паўсюдна з ХІ стагоддзя. Гэта ўрачыстасць служыць для больш глыбокага пазнання веры. Яна адзначаецца ў памяць таго, калі Езус Хрыстус падняўся са сваімі вучнямі на гару Табор і там перамяніўся. Ён размаўляў там з прарокамі Іллёй і Маісеем аб той чашы, якая ў хуткім часе яго чакала.
“Трэба, — падкрэсліў святар, — каб мы таксама прагнулі хвалы Божай, якую тады ўбачылі вучні Хрыста”.
Любоў да Бога павінна быць у нас на першым месцы, а потым ужо павінна стаяць любоў да бліжніх. Мы часта з гэтым не пагаджаемся: маўляў, як я магу любіць Бога больш за сваю маці, свайго сына ці дачку. Але калі Бог у нас не на першым месцы, то і нашы блізкія потым ад нас адварочваюцца, дзеці забываюцца на сваіх бацькоў.

Нам у першую чаргу трэба самім перамяніцца, а мы ўсё чакаем, каб перамяніўся нехта іншы. А пачаць трэба з самога сябе, і свет тады таксама пераменіцца. Ксёндз Віталь перасцярог вернікаў, каб не прамянялі хвалу Божую на другасныя рэчы. Ён заклікаў маліцца за тых, хто зараз знаходзіцца далёка ад Бога, каб яны маглі адумацца і навярнуцца.
Напрыканцы святар падкрэсліў, што калі мы будзем верныя Богу ў малых справах, то Ён дасць нам і вялікія.
Напрыканцы Імшы ксяндза Мікалая, які 3 жніўня адзначыў свой юбілей, павіншавалі вернікі з Шаркаўшчыны, якія адмыслова прыехалі ў Чашнікі, каб падтрымаць свайго земляка.
Ксёндз Мікалай у сваю чаргу падзякаваў усім гасцям свята, адзначыўшы, што нам, як і вучням Хрыста, добра тут усім разам. Ён заклікаў людзей не разыходзіцца, бо пасля святой Імшы іх чакаў яшчэ святочны канцэрт. “Гэта свята зроблена не для мяне, — адзначыў святар, — а для кожнага з вас”.
Напрыканцы богаслужэння адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, пасля чаго адбылася працэсія вакол касцёла.

Закончылася ўрачыстасць спевам гімна “Цябе, Бога, праслаўляем” і песні “Малюся за цябе, Беларусь”.
Пасля гэтага святкаванне перамясцілася на прыкасцельную тэрыторыю. Вернікаў чакаў салодкі стол, а дзеці маглі пабавіцца на батутах і горках. А запрошаныя артысты распачалі тым часам канцэрт, які вяла знакамітая Валянціна Альшанская.

Трэба адзначыць, што ксяндза Мікалая падтрымалі і мясцовыя ўлады, якія прадаставілі нават надзіманую сцэну.
На канцэрце выступілі спявачка Валянціна Альшанская, гурт з Полацка “Ферцінкі”, спявак Сяргей Савіцкі і вакальны праект “Нонсэнс”.
Трэба адзначыць, што амаль усе гледачы даглядзелі ўвесь канцэрт, а працягваўся ён больш за тры гадзіны. Для жыхароў Чашнікаў такое было ўпершыню, і шмат хто глядзеў канцэрт з-за касцельнага плоту.
Закончылася свята сумесным выкананнем спевакамі гімну “Магутны Божа” і святочным феерверкам.

Каталiцкi веснik

Язык: Русский